Печка грэе і…губіць.
Дамы з пячным ацяпленнем у зімовы час – гэта камфорт і праблема, асабліва для тых, хто пра печку ўспамінае толькі тады, калі яе трэба паліць. Між іншым, пячное ацяпленне не церпіць абыякавасці.
Паведамленне аб тым, што ў вёсцы Палавікі Княгінінскага сельскага Савета гарыць хата, паступіла ратавальнікам Мядзельшчыны ў шэсць гадзін вечара 26 верасня. Калі першае падраздзяленне МНС прыбыло на месца, то назіралася гарэнне ўнутры хаты. Верагодней за ўсё прычынай узнікнення пажару стала адсутнасць супрацьпажарнай адступкі.
- Прыязжаю сюды толькі на выхадныя. Вось і зараз прыехала на дачу, каб адпачыць ад гарадской мітусні. Тым больш, што і гідраметыяцэнтр абяцаў цудоўнае надвор’е. Вырашыла крыху пратапіць печку, а сама займалася гаспадарчымі справамі. Калі печка вытапілася, то я закрыла юшку ды і вырашыла крыху паблукаць па лесе ды і грыбоў пасабіраць, - расказвае гаспадыня. Вяртаюся да свайго дачнага доміка і бачу, што стаяць пажарныя машыны, на тэрыторыі майго домаўладання працуюць ратавальнікі. Вы ведаеце, з раніцы нешта было не спакойна на душу. Я нават і не магла выказаць здагадку, што можа такое здарыцца – вельмі ж, як мне здавалася, пільна адношуся да пытанняў бяспекі.
Каб пазбегнуць трагедый, звязаных з “пячнымі пажарамі”, варта шчыліны і зазоры ў кладцы замазаць глінай. Пажарнуюнебяспеку ўяўляюць таксама шчыліны ў дымаходзе. Таму пабелены комін заўсёды падскажа гэту праблему чорнай плямай.
Хочацца звярнуць увагу і на паддашкавыя памяшканні . Прычын для загараннятам таксама дастаткова: падлога гарышча часта заслана апілкамі ці саломай, на працягу многіх гадоў захоўваюцца старыя рэчы, кнігі, адслужыўшая свій тэрмін мэбля. І побач з гэтым “багаццем” – комін. У лепшым выпадку – патынкаваны, пабелены, у горшым – з трэшчынамі. Дастаткова невялікай іскры, і замест дома – папялішча.
Адна з распаўсюджаных прычын пажараў у ацяпляльны перыяд – пераграванне печы. Пры моцных маразах, кабпазбегнуць бяды, лепш паліць у печы два разы у суткі з некаторым інтэрвалам. Попел і вуглі патрэбна высыпаць у яму далей ад пабудоў, папярэдне затушыўшы вадой.
Каб гарачыя вуглі, якія выпадкова выпалі з топкі, не прывялі да пажару, перад ёй на драўлянай падлозе неабходна прыбіць металічны ліст памерам не менш за 50 х 70 сантыметраў. Ніколі не пакідайце адчыненымі дзверцы топкі і печ без нагляду. Не распальвайце дровы бензінам ці газай, бо гэта таксама прамы шлях да бяды.