Пагроза – ад печкі.
Лічбы статыстыкі несуцяшальныя: з года ў год большасць пажараў адбываецца менавіта ў прыватных жылых дамах і кватэрах, пры гэтым часцей за ўсё - па віне саміх гаспадароў.
Усе мы добра ведаем, што лідэрам сярод "пажарных прычын" з'яўляецца менавіта неасцярожнае абыходжанне з агнём. Таксама трывала замацаваліся ў тройцы "лідэраў прычын пажараў" парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення або электраабсталявання. Вось і пажары, якія адбыліся на тэрыторыі Мядзельшчыны ў апошнія дні, паказалі, што не ўсе гаспадары памятаюць, як трэба было падрыхтаваць печ да ацяпляльнага перыяду і як яе бяспечна эксплуатаваць.
Паведамленне аб тым, што дым “запаланіў” памяшканні прыватнага жылога дому ў вёсцы Філіпкі Крывічскага сельскага Савета паступіла выратавальнікам Мядзельшчыны ў 02 гадзіны ночы 28 снежня. Верагодней за ўсё парушэнне правіл мантажу печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад (адсутнасць супрацьпажарнай адступкі) стала прычынай ўзнікнення пажару.
Выпаўшы з печкі вугалёк, верагодней за ўсё стаў прычынай пажару, які адбыўся 30 студзеня ў аграгарадку Будслаў.
- Апоўдні растапіў печку на кухні, ды пайшоў убіраць снег на падворку. Крыху папрацаваўшы, вырашыў прынесці ў хату дровы, каб падлажыць ў печку, - расказвае гаспадар. Так і зрабіў: набраў дроў, прынёс у хату, частку падлажыў у печку, а частку паставіў каля печкі. Пры гэтым, топачную дверцу не зачыняў, каб цяпло ішло на хату. Сам жа пайшоў на вуліцу далей працаваць. Праз некаторы час, падышоўшы убіраць снег бліжэй да хаты, гляжу, у вакне віднеецца агонь. Я хутчэй у хату, пастрабаваў затушыць полымя сам, але дым быў такі густы, што нічога не было бачна. Жонка вывала выратавальнікаў, якія вельмі хутка прыехалі і ліквідавалі загаранне.
Прыклады можна прыводзіць бясконца. І ва ўсіх выпадках гаспадары ўпэўнены, што яны "ўсё ведалі, усё выконвалі і нічога не парушалі, а пажар - гэта проста лёс". Што ж, некаторых людзі сапраўды выконваюць правілы бяспекі, але, як вядома, паўтарэнне - маці вучэння. Таму ратавальнікі ў чарговы раз нагадваюць:
Памятайце, што эксплуатацыя печаў з няспраўнасцямі, распальванне яе пры дапамозе лёгкаўзгаральнай вадкасці, а таксама сушка і захоўванне на печы і каля яе згаральных матэрыялаў забараняецца. Не дапускайце топку печы з адчыненымі дзверцамі, ні ў якім разе не пакідайце печ, якая топіцца, без нагляду і не даручайце дзецям глядзець за «працуючай» печчу!
Шануеце сваё жыццё і здароўе і не давярайце іх лёсу! Зрабіце свае вечары цёплымі, утульнымі і бяспечнымі! Беражыце сябе і сваіх блізкіх!