Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

А Ваша дзіця зараз пад наглядам?

Дата: 14 ноября 2022 в 20:36, Обновлено 7 апреля 2023 в 15:09
Автор: Шукело В. А.
<pre> А Ваша дзіця зараз пад наглядам?</pre> <pre> </pre> <pre> </pre> <pre> Самае вялікае наша багацце, за якое мы гатовы ахвяраваць сабой, укладваючы ў яго ўсю сваю душу - гэта дзеці. Мы радуемся, калі дзіця робіць першыя крокі, хвалюемся, калі ў яго не ўсё атрымліваецца ў школе, перажываем, калі дзіця захварэла. Мы спрабуем уявіць, якім ён будзе і кім вырасце. Але ж, даведаўшыся са сродкаў масавай інфармацыі пра трагедыі ў чужых сем’ях, сябе ніхто не ўяўляе на месцы бацькоў, якія перажылі гора. </pre> <pre> Знаходзячыся на вуліцы, ля вадаёма, дома нават самае паслухмянае дзіця, захапіўшыся гульнёй, забывае аб тым, што дарога, вада, агонь уяўляюць небяспеку.</pre>

            8 жніўня бягучага года ратавальнікам Мядзельшчыны паступіла паведамленне аб тым, што на полі ў курортным пасёлку Нарач гараць рулоны саломы. Ратавальнікі хутка прыбылі на месца здарэння і ліквідавалі загаранне. У ходзе высвятлення абставін здарэння было ўстаноўлена, што віноўнікамі загарання сталі дзеці.

            Дзеці са шматдзетных сямей… Раз – пораз пападаюць у “поле зроку” міліцыі, школы, тым самым сям’я часта “набывае статус” сацыяльна – небяспечнай. Што датычыцца дадзенага здарэння, то дзеці ў гэты дзень вырашылі пагуляць на полі, непадалёку ад свайго дому і прыкмецілі два рулоны саломы. Гульня пачалася скачкамі па рулонах саломы, далей жа “сюжэт пачаў развівацца па другому сцэнарыю”. Адзін з хлопцаў дастаў з кішэні запальнічку, якую знайшоў у двары свайго дома, і падпаліў яе. У нейкі момант хлопчык паваліўся на зямлю паблізу рулона саломы, а ў руках - падпаленая запальнічка. Раптоўна рулон загарэўся, за ім другі. Дзеці спугаліся і пакінулі месца здарэння. Дзякуй Богу ўсе засталіся жывыя і здаровыя.

Каб пазбегнуць пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём трэба, у  першую чаргу, памятаць, што галоўную ролю ў выхаванні дзіцяці ўсё ж павінна выконваць сям’я. Менавіта самыя блізкія людзі – бацькі – абавязаны навучыць дзіця жыць ў бяспецы і не рабіць неабдуманых учынкаў. Важна расказаць і растлумачыць малым, як небяспечна гульня з агнём.

Паважаныя бацькі, запомніце асноўныя правілы, якія дапамогуць пазбегнуць трагедыі: не пакідайце малалетніх дзяцей без нагляду. Перш, чым даверыць малодшае дзіця старэйшаму, пераканайцеся, ці ведае апошні, як паводзіць сябе ў выпадку ўзнікнення непрадбачанай сітуацыі. Сыходзячы з дому, не закрывайце на замок дзяцей. Выключыце гульні дзяцей з запалкамі, запальнічкамі. Захоўвайце іх у недаступных месцах. Увесь час тлумачце дзецям небяспеку гульняў з агнём, паўтарайце асноўныя правілы бяспекі, час ад часу ўладкоўвайце ім своеасаблівы «экзамен». Дэманструйце выкананне ўсіх правіл бяспекі асабістым прыкладам! Падрабязна растлумачце дзіцяці парадак яго дзеянняў пры пажары. Вывучыце разам тэлефоны экстраных службаў. Навучыце яго таму, што галоўнае, пры ўзнікненні любой надзвычайнай сітуацыі - гэта эвакуіравацца, ратаваць сваё жыццё. Зрабіце ўсё магчымае для таго, каб дзеці давяралі Вам, не баяліся паведаміць, нават калі нешта нарабілі.

І самае галоўнае, ні пры якіх абставінах не пакідайце дзяцей без нагляду.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.