Гарыць трава – знішчаюцца пабудовы
Для шматлікіх людзей наступіла выдатная пара году, калі можна адправіцца адпачываць на прыроду або ў загарадны дом. Для ратавальнікаў жа такія “вылазкі” на прыроду, у першую чаргу - нагода для трывогі. Толькі за мінулыя выхадныя дні ратавальнікі Мядзельшчыны 7 разоў выязжалі на тушэнне сухой расліннасці. Што датычыцца Мінскай вобласці, то гэта лічба прымушае задумацца – 219 выяздаў толькі на тушэнне травы.
Дык чым жа гэта так небяспечна? ВЯСНА – традыцыйны час навядзення парадку на зямлі, на дваровых і прысядзібных участках у горадзе і ў сельскай мясцовасці. Гэты перыяд характарызуецца як пажаранебяспечны. У выніку выпальвання травы і смецця часта гараць дамы і гаспадарчыя пабудовы, наносіцца ўрон экалогіі, гінуць людзі. Маштаб дадзенай праблемы, на жаль, усведамляюць далёка не ўсе. Абыякавымі адносінамі да патрабаванняў пажарнай бяспекі некаторыя грамадзяне падвяргаюць небяспецы не толькі сябе, але і навакольных.
20 сакавіка 2022 году ў абедзены час ратавальнікам Мядзельшчыны паступіла паведамленне аб тым, што ў вёсцы Канстанцінава Слабадскога сельскага Савета гарыть гастадарчая пабудова. а падзеі развіваліся наступным чынам – хтосьці падпаліў сухую расліннасць. Парыў ветру, і…агонь ужо ахапіў пабудову. Калі ратавальнікі прыбылі да месцу выкліку, дах гаспадарчай пабудовы гарэў адкрытым полымем. У вынікі пажару дах знішчаны поўнасцю, маёмасць, якая знаходзілася ў пабудове – пашкоджана.
Неабходна памятаць, што кожны факт падпалу – гэта злачынства супраць прыроды. Травяныя пажары – амаль заўсёды справа рук чалавека. Таму адзінае, што можа зменшыць колькасць такіх загаранняў і ўрон, які пры гэтым наносіцца, - гэта граматнасць і сумленнасць грамадзян.
Лічу, што не лішнім будзе нагадаць пра патрабаванні пажарнай бяспекі ў высенне – летні пажаранебяспечны перыяд. Найперш трэба выбраць пляцоўку. Прычым зрабіць гэта неабходна так, каб выключыць магчымасць узнікнення пажару. Працэс гарэння трэба абавязкова кантраляваць, а таму нельга распаленае вогнішча пакідаць без нагляду. Не варта забываць і пра першасныя сродкі пажаратушэння: вогнетушыцель, ёмістасць з вадой, рыдлёўку. Спальваць смецце трэба пры слабым ветры.
Паважаныя грамадзяне, перш, чым возмецеся за запалкі, ці другія прадметы, якія ўтвараюць іскры, добра падумайце, які ўрон вы можаце нанесці сваёй абыякавасцю. Таксама памятайце, што, выпальваючы расліннасць, мы знішчаем прыроду роднай зямлі.
Інспектар СПіУГ Мядзельскага РАНС
капітан унутранай службы І.А.Карапецян