Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Каб не выбухнуў кацёл

Дата: 12 октября 2021 в 16:02, Обновлено 3 января в 11:45
Автор: Шукело В. А.

Каб не выбухнуў кацёл.

“У мінулым годзе ў доме маіх знаёмых, які размяшчаецца ў прыватным сектары, ледзь не выбухнуў бытавы кацёл. Дзякуй Богу, усё абышлося. Але я ўпэўнены, што яны не адзіныя, хто сутыкаўся з такой праблемай. Па якой прычыне гэта адбываецца і як такое прадухіліць?”. З такім пытанне днямі ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях патэлефанаваў жыхар Мядзельшчыны.

Па – першае, неабходна ўсведамляць тое, што галоўная прычына узрывання бытавых катлоў у прыватным сектары – перавышэнне ціску цепланосьбіта, якое выклікана замярзаннем сістэмыацяплення, і спыненне цыркуляцыі вады ў ацяпляльным контуры. Па – другое, трэба разумець, што часцей за ўсё сістэма ацяплення замярзае на гарышчах пры няўцепленых ці недастаткова ўцепленых пашыральных баках у выпадках, калі кацёл працуе на цвёрдых відах паліва не пастаянна, ці пры скразняках, якія ўздельнічаюць на сістэму.

ШТО РАБІЦЬ?

Пазбегнуць такіх сітуацый магчыма, калі ўсведамляць, што распальванне бытавога вадагрэйнага катла – справа няпростая. У першую чаргу рэкамендуецца пераканацца, што запорныя прыстасаванні на падаючым і зваротным трубаправодах да катла адкрыты, як і ўсе іншыя вентылі, якія ўстаноўлены на сістэме ацяплення. Далей варта зліць кандэнсат з ніжняй кішэні дымавой трубыдля катлоў, якія працуюць з натуральнай цягай. Рэкамендуецца правесці агляд агалоўкаў комінаў і пераканаццаў адсутнасці іх абмярзання і закаркоўвання. Пры выяўленні няспраўнасці комінаў і вентыляцыйных каналаў карыстанне абсталяваннем забаронена.

Да пачатку распальвання катлатрэба адкрыць лінію падсілкоўвання сістэмы ацяплення і кантрольную лініюзапаўнення пашыральнага бака. Выцяканне вады з кантрольнай лініі сведчыць пра тое, што сістэма не замерзла. Пры гэтым па манометры неабходна пераканацца ў тым, што ціск не расце.

ДЗЕ СЛАБАЕ МЕСЦА?

Калі з кантрольнай лініі запаўнення пашыральнага бака не пайшла вада, а ціск на катле, як паказвае манометр, расце і дасягае ціску ў водаправоднай сетцы, то гэта азначае, што сістэма ацяплення замерзла. Кацёл распальваць забараняецца. Спачатку важна вызначыць месца замярзання ацяпляльнай сістэмы, адагрэць яе, і толькі потым, калі з кантрольнай лініі пацячэ вада, можна паступова распальваць кацёл, увесь час кантралюючы ціск на катле па манометры. Калі ціск пачынае набліжацца да максімальна дапушчальнага, неабходна тэрмінова спыніць цепліць кацёл і выдаліць з яго ўсё паліва.

ВАЖНА!

Рэкамендуецца ажыццяўляць устаноўку вадагрэйных бытавых катлоў у арганізацыях і жылым сектары толькі сіламі спецыялізаваных арганізацый. Пры гэтым неабходна, каб спецыялісты праводзілі навучанне карыстальнікаў з адпаведнай адзнакай пра гэта ў пашпарце катла.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.