Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Эксплуатуйце электраабсталяванне правільна!

Дата: 28 июня 2022 в 23:08
Автор: Шукело В. А.
142 просмотра

Эксплуатуйце электраабсталяванне правільна!.

Як паказвае практыка, адна з распаўсюджаных прычын пажару – парушэнне правілаў устройства, мантажу і эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Паведамленне аб тым, што ў аграгарадку Княгінін гарыць гаспадарчая пабудова паступіла ратавальнікам Мядзельшчыны ў 02 часы 31 хвіліну 26 чэрвеня. Калі ратавальнікі прыбылі на месца было устаноўлена, што гаспадарчая пабудова гарыць адкрытым полымем. У выніку пажару адна з гаспадарчых пабудоў знішчана поўнасцю, сцены і маёмасць другой гаспадарчай пабудовы пашкоджаны, дах дома пад дачу, які знаходзіўся ў непасрэднай блізасці да гаспадарчай пабудовы, знішчаны. Верагодней за ўсё парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання стала прычынай узнікнення пажаруу.

Не лішнім будзе нагадаць асноўныя правілы, якіх неабходна прытрымлівацца, каб засцерагчы сваю сям’ю як ад пажараў, так і ад удараў электрычным токам. Калі пры ўключэнні ў разетку ці выключэнні бытавой тэхнікі бачыце іскры, альбо пры ўключэнні ў сетку прыбораў разеткі награваюцца – гэта прыкмета слабых кантактаў. Лепшы спосаб прадухіліць пажар – замяніць разетку. Памятайце, што засцерагальнікі абараняюць ад кароткіх замыканняў, а не ад загаранняў па прычыне дрэнных кантактаў.

Танныя разеткі і падаўжальнікі з рынку шматразова павялічваюць рызыку пажару. Не эканомце на бяспецы і купляйце толькі сертыфікаваную электрафурнітуру.

Падаўжальнікі прызначаны для кароткачасовага падключэння бытавой тэхнікі. Нельга пракладваць кабель ад іх пад дыванамі, мэбляй, праз дзвярныя парогі. Не карыстайцеся падаўжальнікамі, ізаляцыя ў якога пераціснута, патрэскалася. Адразу пасля прымянення падаўжальнік трэба выключыць з разеткі.

Калі пры ўключэнні электрапрыбора асвятленне становіцца крышку цямнейшым, гэта яўная  прыкмета таго, што электрасетка перагружана альбо дрэнна зацягнуты кантакты, А гэта - прадвеснік пажару. У такім выпадку трэба тэрмінова выклікаць электрыка. Частае перагаранне  засцерагальнікаў можа сведчыць аб перазрузцы сетак.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.