Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

З агнём не гуляюць…

Дата: 9 марта 2022 в 16:52
Автор: Шукело В. А.
184 просмотра

З агнём не гуляюць…

Прырода пасля зімовага абуджэння асабліва прыцягальная, а вось для выратавальнікаў вясна – гэта пара лясных і травяных пажараў. Многія спяшаюцца хутчэй навесці парадак, але, на жаль, не ўсе задумваюцца пра наступствы такой уборкі. Так, вялікія святочныя выхадныя не абыйшліся без выяздаў пажарных падраздзяленняў на тушэнне мінулагодняй сухой расліннасці. Каб пазбегнуць надзвычайных сітуацый пры навядзенні парадкаў, ратавальнікі нагадваюць: будзьце асцярожныя і ўважлівыя пры выкарыстанні адкрытага агню, выконвайце правілы пажарнай бяспекі пры развядзенні вогнішча.

Памятайце: дапускаецца разводзіць вогнішча на прысядзібным участку (у тым ліку і для спальвання смецця) пры выкананні простых умоў бяспекі. Па-першае, падрыхтуйце месца пад вогнішча – выкапайце невялікае паглыбленне ў глебе, абкладзіце месца пад вогнішча камянямі, цэглай або пяском. Паклапаціцеся пра тое, каб побач з вогнішчам  знаходзіліся першасныя (падручныя) сродкі тушэння пажару – вада, рыдлёўка, той самы пясок, вогнетушыцель. Абавязкова звярніце ўвагу на надвор’е – выбірайце, канешне, бязветранае надвор’е. Ні ў якім разе не пакідайце вогнішча (касцёр) без нагляду і не даручайце кантроль за ім дзецям. І яшчэ адзін важны момант – не выкарыстоўвайце для распальвання вогнішча лёгкаўзгаральныя вадкасці. Не забывайцеся, што раскладанне вогнішча дазволена на такой адлегласці, якая гарантуе, што полымя (іскры) не пападуць на будынкі, скірды саломы і не стануць прычынай пажару. І, канешне, памятайце пра “фінальны этап”: патушыце вогнішча, разварушыце вуголле і дайце яму прагарэць, а потым – заліце вадой і закідайце глебай месца вогнішча.

Аднак памятайце пры гэтым: выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях ЗАБАРОНЕНА!

Паважаныя грамадзяне, памятайце: прычына пажару - людская халатнасць і бестурботнасць.

Інспектар сектара прапаганды і

ўзаемадзеяння з грамадскасцю Мядзельскага РАНС

капітан унутранай службы                                                              І.А.Карапецян

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.