Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Завяршылася акцыя “З клопатам пра бяспеку малой Радзімы”

Дата: 6 октября 2021 в 14:52
Автор: Шукело В. А.
162 просмотра

Завяршылася акцыя

“З клопатам пра бяспеку малой Радзімы”

Думаю, сёння не знойдзецца ні аднаго чалавека, які б не пагадзіўся, што вельмі важную ролю ў грамадстве адыгрывае праца з насельніцтвам па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх. А гэта і пажарна – прафілактычная работа ў жыллёвым фонде, і правядзенне сустрэч з насельніцтвам падчас выступленняў у працоўных калектывах, на бацькоўскіх і сельскіх сходах. Але на гэты раз выратавальнікі не зусім стандартна падыйшлі да прафілакі. Чаму? А таму, што наладзілі шмат мерапрыемстваў не зусім звыклых для насельніцтва. Ужо другі год запар праходзіць акцыя “З клопатам пра бяспеку малой Радзімы”. За гэты час работнікі МНС арганізавалі “бяспечныя маршруты” па населеных пунктах Мядзельшчыны, падчас якіх прыводзілі прыклады статыстычных дадзеных па пажарах і гібелі людзей у вобласці і раёне, падрабязна тлумачылі трагічныя наступствы, якія хаваюцца за сухімі лічбамі і тыя правілы і патрабаванні, дзякуючы якім іх удалося б пазбегнуць. Акрамя гэтага нагадалі правілы бяспечных паводзін пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, электрасетак і электраабсталявання, пра ўстаноўку і абслугоўванне аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Не застаўся без ўвагі і мабільны дадатак “МНС Беларусі. Дапамога побач”: усім прысутным, хто мае смартфоны было прапанавана ўсталяваць на іх мабільны дадатак. Акрамя гэтага не мала важным аказаўся зварот да прысутных з просьбай ні ў якім выпадку не пакідаць дзяцей без нагляду.

Не засталіся без увагі падчас акцыі шматдетныя сем’і, адзінока пражываючыя і адзінокія пажылыя грамадзяне, сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы – ім ратавальнікі направілі “бяспечную карэспандэнцыю”. А што ж у канверце? Ліст з рэкамендацыямі па асновах бяспекі жыццядзейнасці ды брашура, якая нагадвае аб тым, як не трапіць у бяду.

Для многіх “жывая размова” вельмі важна, таму ратавальнікі правялі з жыхарамі раёна “бяспечныя тэлефонныя дыялогі”. Работа ў гэтым напрамку будзе працягвацца на працягу ўсёй акцыі і яшчэ не адзін жыхар Мядзельскага раёна на адваротным баку тэлефоннай трубкі пачуе “Добры дзень! Вас турбуюць з Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Удзяліце мне хвілінку Вашай увагі”.

Яшчэ адной “навінкай” падчас правядзення акцыі стала давядзенне інфармацыі пра правілы бяспечных паводзін пры дапамозе сігнальнай гучнагаварыльнай прылады на спецыяльнай тэхніцы МНС.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.