Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вабіць рэчка прахалодай…

Дата: 13 августа 2021 в 14:53
Автор: Шукело В. А.
160 просмотров

Вабіць рэчка прахалодай…

Прадухіленне няшчасных выпадкаў на вадзе - вось адзін з асноўных абавязкаў работнікаў “Таварыства выратавання на водах” і, зразумела - выратаванне тых, хто, насуперак народнай мудрасці, не ведаючы броду, навошта сунуцца ў ваду.

На Мядзельшчыне створаны і выконваюць свае абавязкі тры выратавальныя станцыі. Завіталі на адну з іх. Яна размясцілася ў “сталіцы шчаслівага і бяспечнага дзяцінства - нацыянальным дзіцячым адукацыйна – аздараўленчым цэнтры “Зубраня”, на беразе “жамчужыны беларускай зямлі” – возеры Нарач.

- Камусьці можа здацца, што наша праца – мара. Сонца, вада, свежае паветра, катанне на лодцы… Тыя, хто так думаюць, глыбока памыляюцца, - кажа начальнік станцыі Аляксанд Андрэеў, - уявіце сабе, як гэта цяжка, нават не ведаю маральна ці фізічна, не выпусціць з-пад увагі ні аднаго адпачываючага. Асабліва, калі іх не адзін чалавек.

- Ведаю, што на мінулым тыдні вашы работнікі аказвалі дапамогу маладому чалавеку. Раскажыце пра гэты выпадак.

- Так, гэты выпадак павінен прымусіць кожнага задумацца, што нельга разлічваць на свае сілы, асабліва, калі гэта датычыцца адпачывання на вадаёме, прымяняючы надзіманыя матрацы, асабліва ў ветраннае надвор’е. 31 ліпеня вахцерны назіральнік на адлегласці 3 – 3,5 кіламетраў ад выратавальнай станцыі ўбачыў чорную пляму на возеры, неадкладна да месца выехаў катар. Чорнай плямай аказаўся надзімны матрац…Падняўшы “плаўсродак” на катар, матарыст направіўся ў старану бліжэйшага пляжу. Ад двух хлопцаў, якія там адпачывалі, дазналіся, што на матрацы плаваў чалавек. Катар направіўся па прыкладным маршруце назад і матрос ўбачыў чалавека, які на адлегласці 1,5 кіламетры ўплаў рухаўся да берага. Чалавек был падняты на катар і дастаўлены на бераг. Выратаваным аказаўся мінчанін 1991 года нараджэння. Высвятляючы абставіны таго, што здарылася мы даведаліся, што хлопец, плаваючы на матрацы, вырашыў пакупацца, але не атрымалася забрацца назад. Матрац падхапіла ветрам, хлопец паспрабаваў яго дагнаць, але паняў, што ў яго гэта не атрымаецца і вырашыў развярнуцца і плыць да берагу.

- Такія выпадкі часта здараюцца? – пытаюся.

- У гэтым годзе гэта першы выпадак, але, так называемыя “матрацнікі” – асобны галаўны боль для ратавальнікаў. Здаралася, што аказвалі дапамогу непаўналетнім. У мінулым годзе, напрыклад, двое непаўналетнія вырашылі паплаваць на самаробным плоце. Мы іх ўбачылі, калі плаўсродак ужо знаходзіўся на адлегласці каля аднаго кіламетра ад берага, даставілі на бераг, а з бацькамі, якія не звярнулі ўвагі на тое, што дзеці знаходзіліся, мала што, адны на вадзе, ды яшчэ на самаробным плоце, была праведзена прафілактычная гутарка.

- Што вы параіце аматарам адпачыць на надзіманых матрацах на акваторыі?

- Тут неабходна ведаць, што галоўнай пагрозай для “матрацнікаў” з’яўляецца так званы “адціскны” ветер, які раптам змяняе кірунак і пачынае дзьмуць з берага на сярэдзіну воднага аб’екта, дзе, як правіла, максімальная глыбіня. Таму рэкамендую выкарыстоўваць надзіманыя матрацы па прамым прызначэнні – для сну і адпачынку. Многія ўсё ж ігнаруюць папярэджанні пра небяспеку выкарыстання такіх “плаўсродкаў” – і рэгулярна папаўняюць зводкі здарэнняў. Неабходна разумець, што ні матрац, ні лодку ўплаў дагнаць немагчыма. Мы выратоўвалі чалавека, які выступаў за Беларусь на спаборніцтвах па плаванні, а матрац дагнаць не змог. Казаў, што праплыў метраў 300 – 350 і зразумеў, што змарыўся…гэта прафесійны плывец, а што казаць пра звычайных людзей.

Наступная станцыя, якую мне давялося наведаць – выратавальная станцыя “Нарач”. Менавіта супрацоўнікі гэтай станцыі сёлета выратавалі “з палону воднай акваторыі” 10 чалавек.

- Кожны выпадак па – свойму індывідуальны і неардынарны, - кажа начальнік станцыі Сяргей Тяляк, - але падрабязней пра выпадкі, якія здарыліся, вам раскажуць вадалазы Віктар Прузан і Яўген Лісоўскі, якія прымалі ўдзел у выратаванні. Як кажуць, з першых вуснаў…

- Адзін з выпадкаў які адбыўся ў гэтым годзе прывёў чалавека да інваліднасці. Гэта была субота. Як звычайна заступілі на дзяжурства, у нейкі момант вахцерны назіральнік падаў сігнал аб дапамозе, мы, нераздумваючы, пабеглі на пірс і ўбачылі ў вадзе чалавека. Хутчэй паднялі яго на пірс і аказалі ўсю неабходную дапамогу. Затым праехала хуткая і забрала пацярпелага ва ўстанову аховы здароўя. Як аказалася, чалавек вырашыў нырнуць з пірсу, але не ўлічыў тое, што ў гэтым месцы мелка. У выніку ўдарыўся галавой аб дно і згубіў прытомнасць, - расказвае Яўген Лісоўскі, - таму, карыстаючыся выпадкам, хачу нагадаць, што купацца патрэбна толькі ў спецыяльна адведзеных і абсталяваных для гэтага месцах. Перад купаннем у незнаёмым месцы абавязкова трэба абследаваць дно. Не трэба забываць аб тым, што небяспечна скакаць (ныраць) у ваду ў невядомым месцы – можная стукнуцца галавой у дно, корч, зламаць шыйныя пазванкі, страціць прытомнасць і загінуць. У нашым выпадку сцэнарый разгортваўся менавіта так, але мы не дазволілі завяршыць гэту гісторыі трагічным фіналам.

- Яшчэ адзін выпадак, сведкамі якога мы сталі, адбыўся таксама ў зоне дзеяння нашай выратавальнай станцыі, - падтрымлівае размову Віктар Прузан. Вахцерны назіральнік заўважыў, што катамаран з суседняга пракату поўнасцю пайшоў на дно. Мы хуценька падплылі да месца здарэння і аказалі дапамогу. Некаторыя з тых хто быў на катамаране былі ў выратавальных камізэльках, а некаторыя занядбалі гэтай мерай перасцярогі. У такім выпадку я ўсё ж бы парэкамендаваў не ігнараваць правіламі карыстання маламернымі судамі, катамаранамі і перад выхадам на ваду апрануць выратавальныя камізэлькі.

<pre style="text-align:justify; margin:0cm 0cm 0.0001pt"> Хацелася б звярнуць увагу і на аматараў экстрыму, якіх вельмі часта можна назіраць на Нарачанскіх азёрах. Гаворка ідзе аб так называемых “кайтэрах”, якія слізгаюць па воднай роўнядзі на гідрафойлах, якія прадстаўляюць сабой простую канструкцыю – дошка для сёрфінга, падводныя крылы і мачта. Літаральна сёння мне патэлефанаваў начальнік выратавальнай станцыі “Нарач” і паведаміў аб тым, што ім учора – 08 жніўня, давялося выратаваць з вады аднаго з такіх экстрымалаў, які заблытаўся ў стропах і сам выратавацца не змог. Таму тут варта памятаць, што кайсёрфінг - вельмі траўманебяспечны від спорту і трэба валодаць пэўнымі ведамі і навыкамі, каб не патрапіць у няштатную сітуацыю.</pre> <pre style="text-align:justify; margin:0cm 0cm 0.0001pt"> </pre> <pre style="text-align:justify; margin:0cm 0cm 0.0001pt"> </pre> <pre style="text-align:justify; margin:0cm 0cm 0.0001pt"> </pre>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.